Гомельский облисполком
Адрес: 246050, Гомель, пр. Ленина, 2

Меню
Главная Новости Власть

Власть

Мясцовыя ініцыятывы на Брагіншчыне

У Брагінскім раёне старшыні Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню абмеркавалі работу па рэалізацыі мясцовых ініцыятыў ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі. Сустрэча прайшла з удзелам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Кацярыны Зянкевіч.



У рамках праекта, накіраванага на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі на тэрыторыі, якая пацярпела ад наступстваў Чарнобыля, на Брагіншчыне заснавана дзевяць сямейных клубаў. У іх ліку — «Матулін ручнік», «Батлеечнае мастацтва, «У будучыню — з надзеяй», «Сад мары».

Праект «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» стварыў умовы для развіцця малога прадпрымальніцтва са школьнай парты: «Творчая майстэрня» працуе на базе Чамярыскага дзіцячага сада — сярэдняй школы. Дзякуючы ініцыятыве медыкаў «Інавацыі ў здароўе» жыхары раёна могуць на ранніх стадыях выявіць анкалагічныя захворванні і хваробы сістэмы кровазвароту. А мясцовая супольнасць «Брагінскія прысмакі» прапаноўвае стравы, якія з даўніх часоў уваходзілі ў меню нашых продкаў. Шмат цікавага ў дзейнасці музея з карціннай галерэяй і Іялчанскай школе.

Праекты былі прафінансаваны Еўрапейскім саюзам і рэалізаваны ў партнёрстве з «Беларускім зялёным крыжам» і пры падтрымцы Праграмы развіцця ААН.

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч заклікала дэпутатаў часцей сустракацца з працоўнымі калектывамі. Менавіта такая форма работы з насельніцтвам з’яўляецца найбольш эфектыўнай, дазваляе быць у курсе ўсіх пытанняў, якія хвалююць людзей, мець рэальнае ўяўленне пра становішча спраў на месцах.











Фото аўтора
Вольга ПАЛЯШЧУК Правда Гомель

Последние новости

Все новости