Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 24 раёнах Беларусі

23.07.2020
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 24 раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Наведваць лес часова забаронена ў Жыткавіцкім, Гомельскім, Добрушскім, Лоеўскім і Брагінскім раёнах. Абмежаванні дзейнічаюць таксама ў Мазырскім, Рэчыцкім, Акцябрскім, Ельскім і Жлобінскім раёнах вобласці.

У Мінскай вобласці некаторыя ўчасткі лесу нельга наведваць у дзевяці раёнах: Вілейскім, Маладзечанскім, Мінскім, Смалявіцкім, Крупскім, Бярэзінскім, Уздзенскім, Любанскім і Салігорскім. У Гродзенскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць у пяці раёнах: Шчучынскім, Лідскім, Смаргонскім, Воранаўскім і Ашмянскім.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі абстаноўкі. Галоўная мэта забарон - арганізаваць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна ў аператыўным рэжыме адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне без нанясення ўрону прыводзіць згодна з арт. 15.29 КоАП да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь (1 БВ - Br27).

У лясгасах налічваецца звыш 250 пажарна-хімічных станцый, больш за 660 пунктаў проціпажарнага інвентару, якія ўкамплектаваны неабходнымі сродкамі пажаратушэння. Створана сетка з больш як 650 пажарна-наглядальных вышак і мачтаў, з якіх амаль 600 абсталяваны сродкамі відэанагляду за станам ляснога фонду.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ