Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Грамадства
Грамадства

Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць 25 ліпеня прамыя тэлефонныя лініі

23.07.2020
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамыя тэлефонныя лініі адбудуцца 25 ліпеня ў аблвыканкамах і Мінгарвыканкаме, паведамляе БЕЛТА.

Тэлефонныя лініі з 9.00 да 12.00 у суботу правядуць:

старшыня Брэсцкага аблсавета дэпутатаў Наркевіч Юрый Іосіфавіч (80162213121),

старшыня Віцебскага аблвыканкама Шарснёў Мікалай Мікалаевіч (80212222222),

намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Гарбачоў Уладзімір Уладзіміравіч (80232331237),

намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Нявера Віталь Іосіфавіч (80152735644),

кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама Гурыновіч Уладзімір Аляксандравіч (80175004160),

намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Страхар Руслан Барысавіч (80222501869),

першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Мікулёнак Дзмітрый Міхайлавіч (80172224444).

У Беларусі арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і валакіты, паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у людзей. Такія прамыя лініі стартавалі ў студзені 2015 года і праводзяцца па суботах.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ