Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Лукашэнка сустрэнецца сёння з актывам Гомельскай вобласці

21.07.2020
21 ліпеня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца сёння з актывам Гомельскай вобласці. Мерапрыемства пройдзе ў абласным цэнтры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней ужо адбыліся такія сустрэчы з актывамі ўсіх астатніх абласцей і Мінска.

Плануецца, што ў Гомелі кіраўнік дзяржавы таксама прыме ўдзел у адкрыцці новай паліклінікі ў адным з мікрараёнаў. Комплекс уключае ў сябе паліклініку для дзяцей і дарослых. Дзіцячая частка ўведзена ў эксплуатацыю ў 2014 годзе. Паліклініка для дарослых будзе абслугоўваць 40 тыс. насельніцтва трох мікрараёнаў абласнога цэнтра.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ