Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Лукашэнка сёння прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю Петрыкаўскага ГАК

27.08.2021
27 жніўня, Петрыкаўскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка робіць сёння рабочую паездку ў Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю Петрыкаўскага ГАК ААТ "Беларуськалій", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы даложаць аб выкананні даручэнняў па добраўпарадкаванні цэнтра Петрыкава, рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве Петрыкаўскага ГАК.

Рэалізацыю гэтага праекта ААТ "Беларуськалій" пачало ў 2012 годзе, а з сакавіка 2013 года пачаліся будаўніча-мантажныя работы. Прыкладны аб'ём укладання інвестыцый складае $1,5 млрд. На 1 жніўня 2021 года рудніком выдадзена амаль 1,4 млн т руды, абагачальнай фабрыкай выраблена амаль 158 тыс. т калійных угнаенняў.

Цяпер на прампляцоўцы Петрыкаўскага ГАК завершаны работы падрыхтоўчых перыядаў і вядуцца работы па будаўніцтве аб'ектаў трох чэргаў.

У рудаўпраўленні працуюць больш за 800 чалавек. Для забеспячэння іх жыллём з 2013 года ў Петрыкаве ўведзены ў эксплуатацыю некалькі шматкватэрных жылых дамоў, а 1 верасня адкрываецца дзіцячы сад на 240 месцаў.

Што датычыцца ў цэлым фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ "Беларуськалій", то па выніках першага паўгоддзя 2021 года паказчыкі дзейнасці прадпрыемства па вытворчасці калію і яго экспартных продажах выраслі ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Выраблена калійных угнаенняў у натуральным вылічэнні 6 млн 496 тыс. т, або 121,8 працэнта да першага паўгоддзя 2020 года. За 7 месяцаў 2021 года - 7 млн 546 тыс. т, або 116,6 працэнта да аналагічага мінулагодняга перыяду.

Вытворчыя магутнасці ААТ "Беларуськалій" выкарыстоўваліся на 100 працэнтаў і са студзеня 2021 года былі павялічаны з 11 млн 500 тыс. т да 13 млн 150 тыс. т у год у натуральным вылічэнні.

За першае паўгоддзе 2021 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года вытворчасць мінеральных угнаенняў павялічылася на 21,7 працэнта, у тым ліку вытворчасць калійных угнаенняў павялічылася на 21,8 працэнта, NPK-угнаенняў - на 12,1 працэнта, тукасумесей - на 28,5 працэнта.

Па выніках 7 месяцаў 2021 года экспарт калійных угнаенняў у натуральным выражэнні вырас на 10,4 працэнта, або на 655 тыс. т, і склаў 6 млн 980 тыс. т. Экспартная выручка за гэты ж перыяд павялічылася на 13,4 працэнта. На ўнутраны рынак адгружана 625 тыс. т, або 165,5 працэнта да 7 месяцаў 2020 года.-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ