Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы памочнікаў Прэзідэнта - інспектараў па абласцях і Мінску

30.12.2020
Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы сваіх памочнікаў - інспектараў па абласцях і Мінску. Адпаведны ўказ нумар 503 кіраўнік дзяржавы падпісаў 29 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У дакуменце выкладаецца ў новай рэдакцыі палажэнне аб памочніку Прэзідэнта Беларусі, зацверджанае ўказам нумар 40 ад 13 лютага 2017 года. У прыватнасці, яны надзяляюцца правамі прыцягваць да выканання даручэнняў Прэзідэнта дзяржаўныя органы і арганізацыі, у тым ліку сістэмы забеспячэння бяспекі, пры прад'яўленні службовага пасведчання бесперашкодна ўваходзіць на тэрыторыю і ў памяшканні дзяржаўных органаў і арганізацый. У выпадку выяўлення фактаў безгаспадарчасці, парушэнняў заканадаўства, вытворча-тэхналагічнай, выканаўчай і працоўнай дысцыпліны памочнікі Прэзідэнта могуць хадайнічаць перад дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці або прымяненні іншых мер уздзеяння ў адносінах да службовай асобы, у рашэннях або дзеяннях (бяздзейнасці) якой бачацца парушэнні.

Акрамя таго, на памочнікаў Прэзідэнта - інспектараў па абласцях і Мінску ўскладаюцца дадатковыя функцыі: па выяўленні ў рэгіёнах крыніц і фактараў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, па кантролі, аналізе і прагназаванні грамадска-палітычных і сацыяльна-эканамічных працэсаў, унясенні прапаноў па забеспячэнні ўнутрыпалітычнай стабільнасці ў рэгіёне, у тым ліку аб умацаванні правапарадку, і іншыя.

Аб намеры пашырыць паўнамоцтвы сваіх памочнікаў Прэзідэнт заявіў яшчэ ў канцы лістапада, назначаючы новых інспектараў па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінку. Тады ж Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці выпрацаваць сістэму работы памочнікаў з Прэзідэнтам: "Адзін раз у месяц, раз у два месяцы, у квартал... Гэта яны павінны прапанаваць. Памочнікі ад Прэзідэнта не павінны быць адрэзаны".-0-

К СПИСКУ НОВОСТЕЙ