Гомельскі аблвыканкам. Афiцыйны партал

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Улада
Улада

Лукашэнка аб санкцыях Захаду: вытрымаем назло ворагам!

11.03.2022
11 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія вытрымаюць санкцыйны націск Захаду назло ворагам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам перад сустрэчай з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ як вытрымаем! Назло ворагам", - сказаў кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанне, ці ўдасца Расіі і Беларусі вытрымаць санкцыі.

Як паведамлялася, на перагаворах у Маскве лідары краін абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, развіццё саюзнай кааперацыі, эканамічнае ўзаемадзеянне ва ўмовах санкцыйнага націску. На парадку дня таксама абстаноўка ў рэгіёне і ва Украіне.-0-
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ