Гомельскі абласны выканаўчы камітэт

Адрес облисполкома

Адрас: 246050, Гомель, пр. Леніна, 2
Галоўная | Культура
Культура

ФОТАФАКТ: Абрад "Ваджэнне Сулы" прайшоў у Гомельскім раёне

20.04.2020

20 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Абрад "Ваджэнне Сулы" прайшоў 20 красавіка ў Гомельскім раёне. Свята з даўніх часоў традыцыйна адзначаецца на наступны дзень пасля Вялікадня. Удзельнічаюць у ім жыхары вёсак Гадзічава і Маркавічы. Пасля велікоднай літургіі ў Свята-Екацярынінскай царкве ў Гадзічаве людзі збіраюцца на скрыжаванні, водзяць карагоды і, узяўшыся за рукі, накіроўваюцца ў бок Маркавіч. Да іх далучаюцца ўсе жадаючыя.

Абрад уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.-0-

Фота Сяргея Халадзіліна

Удзельніцы абраду Карына Волкава і Вольга Шыпкова
Удзельніцы абраду Карына Волкава і Вольга Шыпкова
Удзельнік абраду Віктар Шыпкоў
Удзельнік абраду Віктар Шыпкоў
Удзельніца абраду Валянціна Волкава сустракае ўдзельнікаў абраду з велікодным кулічом
Удзельніца абраду Валянціна Волкава сустракае ўдзельнікаў абраду з велікодным кулічом
Удзельніца абраду Таццяна Басава
Удзельніца абраду Таццяна Басава
Удзельніца абраду Марыя Ганькіна
Удзельніца абраду Марыя Ганькіна
К СПИСКУ НОВОСТЕЙ